viasna on patreon

Замежных журналістаў ўзнагародзілі за артыкулы пра Беларусь

2012 2012-02-21T17:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шэсьць міжнародных журналістаў сталі пераможцамі конкурсу “Беларусь у фокусе сьвету”. Арганізатарам конкурсусу быў Інфармарцыйны офіс салідарнасьці з Беларусьсю ў Варшаве. Яго мэта – заахвоціць замежных журналістаў беларускай тэматыкай і прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці да надзённых праблемаў Беларусі. На сустрэчы з пераможцамі пабываў карэспандэнт Аляксандар Папко.

Пераможцамі журналісцкага конкурсу “Беларусь у фокусе сьвету”сталі брытанцы Сэм Найт і Шон Уокер, славенка Палёна Фрэліх, амэрыканец Брэндан МакКол, гішпанка Анхэла Руіс ды беларус Кірыл Касьцян.

Іх артыкулы на ангельскай мове палічыла найлепшымі журы, у якое ўваходзілі журналісты з Бэльгіі, Вялікабрытаніі й Беларусі. Выбірала яно з больш як 60 працаў – распавядае арганізатар конкурсу, дырэктар Інфармарцыйнага офісу салідарнасьці зь Беларусьсю Юлія Слуцкая.

Ю. Слуцкая: Мы вызначылі пераможцаў у 2 намінацыях – гэта прафэсыйная журналістыка й грамадзянская журналістыка. Пераможцы былі запрошаныя ў Варшаву, дзе яны сустрэліся зь беларускімі журналістамі, якія таксама прыехалі на гэтае мерапрыемства. Мы размаўлялі пра сытуацыю з мас-мэдыя на Беларусі, пра працу журналістаў у Беларусі, пра тое, што рабіць далей. Гэта быў вельмі цікавы досьвед.

Беларускім журналістам было вельмі карысна пагядзець на працу заходніх калегаў – кажа Юлія Слуцкая.

Ю. Слуцкая: Я, канешне, прашу прабачэньня ў беларускіх журналістаў, але тое, што ў нас так і не далі разьвіцца мэдыярынку – вельмі бачна. Вышэшы ўзровень майтэрства нашых калегаў ( стылістыка, валоданьне словам) быў відавочны. Але як толькі мэдыйны рынак ў нас пачне разьвівацца – гэта ўсё хутка наладзіцца.

Адзін з пераможцаў конкурсу – журналіст газэты „The Times” і журнала “Economist” Сэм Найт. У Беларусь яго прывяла здаровая цікавасьць да малявядомай эўрапейскай краіны.

С. Найт: Шмат людзей у Заходняй Эўропе ня ведаюць пра Беларусь увогуле нічога. Але першы раз, калі ты даведваешся пра параблемы Беларусі, перажываеш вялікі шок. На жаль, пра гэта няшмат кажуць у міжнародных СМІ. Я ўпершыню зацікавіўся Беларусьсю пяць гадоў таму. Я пайшоў усьлед за сваёй цікаўнасьцю і меў шчасьлівую мажлівасьць ня толькі са зьдзіўленьнем чытаць пра Беларусь, але наведаць гэтую краіну й пісаць пра яе.

Беларусь – эўрапейская краіна, перакананы Сэм Найт. Ён спадзяецца на перамены й верыць у тое, што Беларусь аднойчы стане сапраўднай эўрапейскай дэмакратычнай дзяржавай.

С. Найт: Я ня бачу ніякіх падставаў, чаму Беларусь ня можна лічыць эўрапейскай. Я прыехаў з супрацьлелага краю Эўропы – зь Вялікабрытаніі, і ў Беларусі мне было вельмі лёгка размаўляць зь людзьмі, знайсьці агульную культурную прастору, разважаць пра палітыку й чалавечае жыцьце. На мой погляд, Беларусь – гэта відавочна эўрапейская краіна.

Амэрыканец Брэндан МакКол перамог у катэгорыі “грамадзянская журналістыка”. Ён зусім не прафэсійны журналіст, а тэатральны рэжысэр. Зь Беларусьсю ён пазнаёміўся дзякуючы беларускаму “Свабоднаму тэатру”.

Б. МакКол: Я быў уражаны іх запалам і той працай, якую яны рабілі ў вельмі абмежаваных умовах. Мяне ўразіла іх адданасьць ідэі рабіць тэатр для людзей, паказваць сапраўднае беларускае жыцьцё. Іх п’есы закранаюць вельмі вострыя тэмы: грамадзкая дзейнасьць, самагубствы, алькагалізм, гомасэксуалізм, крытыка ўладаў – усё тое, што сапраўды бачаць людзі, а не тое, што паказваюць па тэлебачаньні.

Артыст Брэндан МакКол правёў грамадзянскую кампанію, з мэтай змусіць заходнія ўрады выступіць у абарону правоў чалавека на Беларусі. Гэтая дзейнасьць будзе працягнутая – кажа рэжысэр.

Б. МакКол: Сродкі масавай інфармацыі сёньня ня вельмі зацікаўленыя ў тым, каб пісаць пра Беларусь. Але я ведаю шмат артыстаў у Швэцыі, Нарвэгіі, Ню-Ёрку, Чыкага, Лос-Анджэлесе, якія адумваюцаа, што яны могуць зрабіць для Беларусі. Нам, артыстам усіх краінаў, як паветра патрэбная свабода слова, свабода самавыражэньня, свабода сходаў. Мы будзем ужываць сродкі, якія мы маем – а гэта мастацтва, камунікацыя, крэатыўнасьць, каб нагадаць сьвету пра Беларусь. Мы хочам заахвоціць людзей больш даведацца пра Беларусь, дзякуючы газэтам і тэлебачаньньню, і падштурхнуць іх да дзеяньньняў.

Дырэктар Інфармарцыйнага офісу салідарнасьці з Беларусьсю Юлія Слуцкая лічыць конкурс “Беларусь у фокусе сьвету” вельмі пасьпяховым і спадзяецца, што ён будзе праводзіцца надалей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства