viasna on patreon

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу аб непрыняцьці вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5993 грамадзянаў Беларусі скардзіліся ў Вярхоўны Суд на Цэнтравыбаркам. Яны прасілі судзьдзяў забавязаць яго перагледзець вынікі сакавіцкіх прэзыдэнцкіх выбараў і прызначыць паўторныя выбары.
"Вярхоўны Суд адмовіўся разглядаць нашу скаргу, спаслаўшыся на тое, што гэтая справа суду нібыта не падведамасная",  паведаміў Радыё Свабода адзін з падпісантаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Аляксандар Бухвостаў.
Ён заявіў, што "спадзяваньняў на тое, што суд разгледзіць скаргу, было няшмат. Мы зрабілі гэта, каб мець магчымасьць зьвярнуцца ў міжнародныя інстанцыі. Наступным зьвяном у гэтым ланцужку стане зварот у Раду ААН па правах чалавека",  патлумачыў Аляксандар Бухвостаў.
Раней выбарчыя штабы Аляксандра Мілінкевіча й Аляксандра Казуліна падавалі падобныя скаргі ў Цэнтравыбаркам і Вярхоўны Суд Беларусі, але тыя спробы таксама былі марныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства