Суд над Алесем Чыгіром перанесены на заўтра
https://spring96.org/be/news/5009
2006
2006-09-12T10:00:00+0300
2006-09-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над дэпутатам Бабруйскага гарсавету Алесем Чыгіром перанесены на 13 верасьня ў 15.00. Сёньня, 12 верасьня, на судовы працэс не зьявіліся сьведкі з боку праваахоўчых органаў.
Нагадаем, Алесь Чыгір быў затрыманы сёньня раніцай. На яго быў складзены пратакол па Арт.166 Адміністрацыйнага Кодэксу (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) і Арт.167.1 (арганізацыя і актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцы). 31 жніўня дэпутат Бабруйскага гарсавету, настаўнік гісторыі Алесь Чыгір ланцугамі прывязаўся да слупа блізу будынку гарвыканкаму. Гэтак ён пратэставаў супраць звальненьня са школы, якое, ўпэўнены затрыманы, зьвязана з удзелам у палітычных падзеях падчас прэзыдэнцкіх выбараў, калі Чыгір узначальваў штаб Аляксандра Мілінкевіча.