viasna on patreon

Родныя Сяргея Каваленкі просяць замяніць галадоўніку меру стрымання

2012 2012-02-18T21:40:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Маці і жонка зняволенага ў СІЗА віцебскага актывіста падалі скаргі ў  пракуратуру  і старшыні аблвыканкаму Аляксандру Косінцу. Яны просяць прыняць тэрміновыя захады, каб Сяргею Каваленку змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, бо ягоная жыццё заходзіцца пад пагрозай.

17 лютага Сяргей Каваленка паўторна ўзяў шлюб са сваёй былой жонкай. Алена Каваленка, убачыўшы Сяргея падчас роспісу ў віцебскім СІЗА, была ўражаная тым, наколькі падарванае яго здароўе.

Паводле яе назіранняў, муж з цяжкасцю перасоўваецца і гаворыць. З улікам таго, што амаль два месяцы таму ён распачаў галадоўку менавіта супраць несправядлівага, на ягоную думку, крымінальнага абвінавачання і змяшчэння пад варту, родныя просяць вызваліць Сяргея Каваленку з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Яны спадзяюцца, што тады па праблемах аднаўлення яго здароўя можна будзе звярнуцца да медыкаў-спецыялістаў.

Пакуль жа, без уліку стану ягонага здароўя, прызначана дата суду над Сяргеем Каваленкам. Яго будуць судзіць паводле крымінальнага абвінавачання ў парушэннях рэжыму адбывання "хатняй хіміі", прысуджанай у 2010 годзе за вывешаны на навагодняй елцы бел-чырвона-белы сцяг. Працэс мае распачацца ў Першамайскім райсудзе 21 лютага ў 10.30. Справу даручана разглядаць суддзі Алене Жук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства