Гарадзенскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет
https://spring96.org/be/news/50011
2012
2012-02-17T09:17:24+0300
2012-02-17T09:17:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vitebskpalitviaz2f1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу грамадзянаў Гародні да патрабаванняў айчынных і міжнародных праваабарончых арганізацый, звязаных з праблемамі наяўнасці палітычных вязняў і ўмоваў іх ўтрымання у беларускіх месцах пазбаўлення волі.
Паколькі рашэннем Гарадзенскага гарвыканкаму у горадзе адведзеныя толькі два месцы для правядзення такіх мерапрыемстваў, Румлёўскі і Каложскі паркі, дзе наведвальнікі з’яўляюцца толькі па вялікіх святах, праваабаронцы вызначылі ў сваёй заяўцы менавіта святочны дзень для правядзення пікету -- 8-га сакавіка.