viasna on patreon

Выканаўчае бюро Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і газэта "Пагоня" зьвяртаюцца да Вас з просьбай працягнуць кампанію пратэсту супраць крымінальнага перасьледу журналістаў Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі і прыехаць у Гародню на касацыйны працэс над журналістамі.

2002 2002-08-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі пад націскам грамадзкасьці, ў тым ліку і няўрадавых арганізацыяў, касацыйная інстанцыя можа зьмяніць прысуд у бок зьмягчэньня.
Судовы працэс пачнецца 15 жніўня ў чацьвер а 9.30 у Гарадзенскім абласным судзе па адрасе вул. Карбышава, 20 (72-23-12). Прозьвішча суддзі-дакладчыка па справе пакуль невядомае!!!
Нагадваем вам, што журналісты Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка былі асуджаныя к двум с паловай і двум гадам абмежаваньня волі за крытычныя артыкулы аб Прэзідэнце Лукашэнка пад час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства