viasna on patreon

Уладзімір Няпомняшчых дабіваецца, каб суд прызнаў, што ён не лаяўся матам

2012 2012-02-15T12:31:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

15 лютага суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксандр Сужаеў разгледзеў касацыйную скаргу актывіста АГП і Руху «За свабоду!», пенсіянера МВД Уладзіміра Няпомняшчых на пастанову суда Цэнтральнага раёна і пакінуў у сіле рашэнне аб спыненні адміністрацыйнай справы. Сутнасць скаргі была ў тым, што раённы суд 11 студзеня прыняў пастанову: спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні Уладзіміра Няпомняшчых за «брудную лаянку» (арт. 17.1 КаАП) у сувязі з недаказанасцю яго віны. То бок – міліцыянеры не змаглі даказаць у судзе, што актывіст АГП і Руху «За свабоду», пенсіянер МУС лаяўся матам. Імаверна, гэта першы «палітычны» працэс у Гомелі, калі не «даказалі» у судзе факт бруднай лаянкі з боку апазіцыянера.

Разам з тым, актывіст не пагадзіўся з фармуліроўкай «з-за недаказанасці віны», і абскардзіў дадзенае рашэнне. Ён даводзіў, што не здзяйдсняў дадзенае правапарушэнне, і таму фармуліроўка суда павінна была гучаць як «з-за адсутнасці ў дзеяннях Уладзіміра Няпомняшчых складу правапарушэння». «Здавалася бы – гэта не так істотна. Але калі я, напрыклад, буду абскарджваць дзеянні міліцыянераў, што ілжэсведчылі супраць мяне на судзе, то дадзеная фармуліроўка будзе мець значэнне, прычым істотнае», - заўважыў актывіст.

Суддзя Аляксандр Сужаеў адзначыў пры разглядзе касацыйнай скаргі, што ў яго кампетэнцыю не ўваходзіць змена фармуліровак судовых рашэнняў, а ён можа ці пакінуць рашэнне ў сіле, ці адправіць справу на новы разгляд. Суддзя дадаў, што нават пры такой фармуліроўцы - «з-за недаказанасці віны», актывіст лічыцца невінаватым.

Уладзімір Няпомняшчых збіраецца пісаць яшчэ адну скаргу на імя старшыні абласнога суда, каб дабіцца новага разгляду справы і поўнай рэабілітацыі.

Нагадаем, у судзе, якія прайшоў у студзені 2012 года, гомельскія міліцыянеры адмовіліся пацвярджаць словы калегі Валеры Амельчанкі, што Уладзімір Няпомняшчых брудна лаяўся.

Апазіцыянер быў затрыманы міліцыяй 7 кастрычніка, напярэдадні Народнага сходу, за расклейванне ўлётак да мерапрыемства. На яго былі складзены два пратаколы – за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 КаАП) і дробнае хуліганства (17.1 КаАП).

Міліцыянер Амельчанка даваў розныя паказанні наконт абставінаў і месца здзяйснення актывістам правапарушэння – бруднай лаянкі. Прычым пры затрыманні прысутнічалі яшчэ два міліцыянеры і кіроўца. Але ніхто з іх не чуў бруднай лаянкі ад Няпомняшчых, акрамя Амельчанкі. Міліцыянеры сцвярджалі неаднаразова, і 10 студзеня на судзе таксама пацвердзілі, што грамадзянін паводзіў сябе спакойна, і бруднай лаянкі ад яго яны не чулі. Супрацоўнік крымінальнага вышуку Аляксандр Дзёмін, які таксама прысутнічаў пры затрыманні, паказаў у судзе, што не чуў ад Няпомняшчых бруднай лаянкі, і нават грубых словаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства