Паспрабуем уратаваць чалавека разам
Менская мастачка і студэнтка Стася Майстрэнка хворая на саркому лёгкіх. Пасьля паўтарагадовага лекаваньня і некалькіх хіміятэрапій у яе з’явіўся шанец на выздараўленне, прыкладна 10 адсоткаў. Стасі ўсяго толькі 22 гады. Яна, як і многія з нас, любіць жыцьцё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб'ездзіла мноства музычных і мастацкіх фэстываляў. Як кажуць, жыццярадасная і лёгкая на ўздым.
Так было. Яшчэ паўтара гады таму. А потым яна раптам пачала кашляць. Месяц, другі, трэці. Абследаваньне паказала нездаровае ўтварэньне ў лёгкім. Хіміятэрапія, апэрацыя. На гэтым усё ня скончылася. Рак.
У студзені яна павінна была выправіцца ў спецыялізаваную клініку ў Ізраілі на абследаванне. Аднак на той час у Стасі паўсталі праблемы з сэрцам і дактары забаранілі пералёт. Гэта можна зрабіць зараз, каб не праблемы з аплатай.
Само абследаванне каштуе каля 5 тысяч даляраў. Якім будзе лячэнне, а значыць, і яго кошт, пакуль невядомы. Бацькі Стасі дзеля гэтага гатовыя прадаць дачу, машыну, кватэру - каб сабраць патрэбную суму.
Беларусаў заўсёды выдзяляла добрая якасць – вырашаць праблемы талакой. Можна паспрабаваць дапамагчы захаваць жыццё маладой дзяўчыне і ў гэтай сітуацыі. Невялікая пасільная дапамога дзесяці, сотні, тысячы чалавек - гэта адзін вялікі шанец для адной маладой мастачкі. Дзеля гэтага ў “Беларусбанку” на імя Стасі адкрытыя дабрачынныя рахункі.
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле №
511 "Беларусбанка" - г.Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП
100349858; МФА 153001815:
- Беларускія рублі - транзітны рахунак № 3819382103561
на дабрачынны рахунак № 000012 у аддзяленні № 511/234
- Даляры ЗША -
транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000039 у
аддзяленні № 511/234
- Еўра - транзітны
рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007 у аддзяленні № 511/234
- Расійскія рублі - транзітны рахунак № 3819382104993
на дабрачынны рахунак № 000010 у аддзяленні № 511/234
Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўзнос на лячэнне Майстрэнка Анастасіі на дабрачынны рахунак Майстрэнка Анатоля Іванавіча ў аддзяленні 511/234 ААТ "ААБ Беларусбанк".
Можна таксама пералічыць
электронныя грошы на адмысловым сайце. Запрашаем да ўдзелу і ВАС! Разам у нас
абавязкова атрымаецца!