Washington Post: у Іране перакрыты доступ да замежных сайтаў
https://spring96.org/be/news/49875
2012
2012-02-14T11:35:32+0300
2012-02-14T11:35:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сьледам за Беларусьсю Іран вырашыў перакрыць доступ да міжнароднага Інтэрнэту, паведамляе Washington Post.
Толькі, калі ў Беларусі падобныя захады тычыліся
ў асноўным бізнэс-супольнасьці, то тут усяго насельніцтва,
а менавіта 30 мільёнаў іранцаў. Ад панядзелка яны ня могуць
трапіць да ўліковых запісаў сваёй электроннай пошты ў Google, Yahoo
і Hotmail. Вэб-сайты Facebook, Twitter, BBC, Голас Амэрыкі заблякаваныя.
Паводле дададзеных Freedom House, разам зь Беларусьсю, Мьянмай, Кубай,
Кітаем Іран лічыцца адным з галоўных ворагаў інтэрнэту. Летась улады краіны
заявілі, што хочуць стварыць «нацыянальны інтэрнэт».