Рух “За Свабоду” змагаецца за права на доступ да інфармацыі
Брэсцкая арганізацыя Руха “За Свабоду” змагаецца за свае правы на доступ да інфармацыі. Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт адмовіў кіраўніку дадзенай праваабарончай арганізацыі Дзянісу Турчаняку ў прадастаўленні інфармацыі адносна будынкаў па адрасу вуліца Савецкая 43 і 45.
З гэтай нагоды Дзяніс Турчаняк звярнуўся ў суд:
- Я задаваў канкрэтныя пытанні аблвыканкаму. Адказаў я не атрымаў. Аблвыканкам лічыць, што дагавор з’яўляецца канфедэнцыяльным і пра ўмовы грамадзянам яны маюць права не паведамляць. Я з гэтым не згодны. Лічу, што выканаўчая ўлада павінна дзейнічаць адкрыта і публічна.
Забудова па вышэйзгаданаму адрасу адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Брэста”. Дзяніс Турчаняк мяркуе, што дадзеныя будынкі маглі быць перададзеныя прыватнай фірме дзеля пабудовы на гэтай тэрыторыі гатэлю.
Судовае паседжанне прызначанае на 14-га лютага.