Аднавіў працу сайт «Маладога фронту»
https://spring96.org/be/news/49843
2012
2012-02-13T10:47:48+0300
2012-02-13T10:47:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Узламаны 11 лютага невядомай хакерскай суполкай сайт “Маладога фронту” аднавіў сваю працу. Раней адміністратары рэсурсу паведамлялі пра тое, што ўся інфармацыя з сервера была выдаленая.
14 лютага ў памяшканьні ПЭН-цэнтра ў Менску “Малады фронт” уручыць прэміі «Люблю Беларусь». Сёлета яна будзе ўручацца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: «Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Грамадзкая чыннасьць», «Журналістыка», «Змагар году», «Спорт» і «Pro-Belarus».
Верагодна, што хакерская атака на сайт была праведзеная дзеля таго, каб парашкодзіць інфармаваньне грамадства пра прэмію і яе намінантаў.