У Андрэя Бандарэнкі мытня канфіскавала ноўтбук
https://spring96.org/be/news/49841
2012
2012-02-13T09:00:14+0300
2012-02-13T09:00:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Раніцай ў нядзелю, калі кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка вяртаўся ў Менск з Варшавы, ён быў зьняты зь цягніка на патрабаваньне беларускіх мытнікаў. Тыя паведамілі, што яму трэба прайсьці ў залю догляду для праверкі «магнітных носьбітаў інфармацыі».
А 5-й раніцы пасьля 2-гадзіннай
праверкі ён быў адпушчаны. У Бандарэнкі канфіскавалі ноўтбук
з мэтай экспэртызы інфармацыі на прадмет пагрозы эканамічнай
і палітычнай бясьпецы краіны.
Напярэдадні праваабаронцы «Плятформы» заявілі пра пачатак новага праекту
«Маніторынг правоў чалавека ў месцах пазбаўленьня волі».