Віцебскаму палітыку пагражае крымінальная справа
https://spring96.org/be/news/49837
2012
2012-02-11T22:58:15+0300
2012-02-11T22:58:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ryzhou_siarhej.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супраць Сяргея Рыжова, прэтэндэнта на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах, узбуджаная выканаўчая вытворчасць за няўплату аліментаў. Пасля ўдзелу ў выбарчай кампаніі ён быў звольнены і з тае пары не можа ўладкавацца на працу, таму ён лічыць гэта "фактам самага грубага палітызаванага ціску на тле адсутнасці рэальнай магчымасці працаўладкавацца пры цяперашнім рэжыме”.
Сяргея Рыжова вінавацяць у нявыплаце аліментаў на карысць яго непаўнагадовай дачкі, але ён кажа, што проста не мае з чаго плаціць: спецыяліста з дзьвюма вышэйшымі адукацыямі не бяруць на працу, бо ў Віцебску шырока вядома пра яго апазіцыйныя погляды. Працаўладкаванню не паспрыяла і тое, што ён доўгі час стаіць на ўліку ў цэнтры занятасці.