Слонімцы ратуюць свой футбольны клуб
https://spring96.org/be/news/49832
2012
2012-02-11T22:46:22+0300
2012-02-11T22:46:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kamunalnik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры Згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма пачалі збор подпісаў сярод сваіх землякоў аб захаванні футбольнага клуба “Камунальнік”.
Справа ў тым, што старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч вырашыў закрыць і не фінансаваць клуб, які існаваў у горадзе 42 гады, і гэтым самымі пазбавіць тысячы балельшчыкаў сваёй любімай каманды. “Камунальнік” гуляў у вышэйшай, першай і другой лігах чэмпіянату рэспублікі па футболе.
Збор подпісаў адбываецца адначасова на ўсіх прадпрыемствах і ў арганізацыях горада. Ужо сабрана больш за 500 подпісаў. Сабраныя подпісы будуць перададзены ў Слонімскі райвыканкам, а таксама ў Беларускую федэрацыю футбола.