viasna on patreon

Муляр Аляксей Паўлоўскі застаўся беспрацоўным

2012 2012-02-11T22:18:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

 9 лютага скончыўся заключаны з ім працоўны кантракт, а новы кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” працягваць не пажадала.
Аляксей Паўлоўскі адзначае, што прычынай ягонага звальнення стала ягоная актыўнасць па адстойванні правоў рабочых. Будучы сябрам незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці, Аляксей змагаўся за лепшыя ўмовы працы, паляпшэння бытавых умоваў і тэхнікі бяспекі. Спрабаваў дамагчыся таго, каб муляры на пяць гадоў раней з прычыны шкоднай працы выхадзілі на пенсію.
“Я не разгублены, бо ў чарговы раз застаўся без працы. Мяне звольнілі з запісам у працоўнай кніжцы “па ўзгадненні бакоў”, аднак яшчэ да майго звальнення я накіраваў ліст у адміністрацыю арганізацыі, у якім патрабаваў звольніць мяне ў сувязі з тым, што я незадаволены парушэннямі працоўнага заканадаўства і ўмовамі працы”, - расказвае Аляксей Паўлоўскі.
“Я буду судзіцца з “Прамжылбудам”, каб яны аднавілі мяне на працы альбо змянілі фармулёўку звальнення і выплацілі мне грашовую кампенсацыю. Проста так я здавацца не збіраюся”, - адзначае прафсаюзны актывіст.
Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі цягам апошняга года працаваў у будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд”. Нараканняў на сваю працу не меў. Працаўладкавацца яму дапамаг магілёўскі цэнтр занятасці насельніцтва. Дагэтуль ён працаваў у прыватнай фірме “Пакроў”, аднак за сваю прафсаюзную дзейнасць таксама быў адтуль звольнены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства