viasna on patreon

Збіў сваіх супрацоўніц, а праз некалькі год атрымаў прэмію “Чалавек года”

2012 2012-02-10T16:29:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар магілёўскага прадпрыемства “Бабушкина крынка” Ігар Кананчук стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года” у намінацыі “Вытворчая дзейнасць”.
Некалькі год назад яму пагражала да пяці год турмы за збіццё сваіх супрацоўніц.
Ужо будучы на пасадзе дырэктара прадпрыемства, Ігар Кананчук абвінаваціў брыгаду сваіх супрацоўніц у тым, што яны кралі малочную прадукцыю. Калі ж жанчыны пачалі даказваць сваю невінаватасць, ён збіў двух, пасля чаго звольніў іх з працы.
Па дапамогу жанчыны прыйшлі ў незалежны прафсаюз, які адстойваў іх інтарэсы ў судзе. Былі зняты пабоі. У якасці сведак выступілі іншыя жанчыны. У адной з пабітых было сатрасенне мозга – дырэктар біў яе галавой аб свой стол.
Прафесар Валеры Беразіенка кажа, што прысутнічаў на гэтым судовым пасяджэнні.
“Тады Кананчуку не далі тэрмін зняволення толькі па выпадковасці. Супраць яго была распачата справа па артыкулу “хуліганства”. Кіраўніцтва горада дала яму добрыя характарыстыкі. Таксама ў яго быў маленькі дзіцёнак. Суддзя прапанаваў замірыцца. Так і было зроблена. Жанчын аднавілі на працы”, - гаворыць Валеры Беразіенка.
У якасці маральнай кампенсацыі Ігар Кананчук набыў кожнай жанчыне па кампутару. Былі выплачаны грошы за вымушаны прагул. Іх аднавілі на працу, заключылі з імі кантракт на год, які потым проста не працягнулі.
Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі адзначае, што тэлефанаваў кіраўніку горада Станіставу Барадаўку і пытаўся ў яго, якое яны мелі маральнае права вылучаць гэтага чалавека на такую прэмію, бо ён жа збіваў жанчын і супраць яго была ўзбуджанана крымінальная справа. Барадаўка адказаў Паўлоўскаму, што гэтыя факты яму невядомыя і абяцаў з гэтым разабрацца. Як ён з гэтым разабраўся -- мы бачым.
Нагадаем, што прэмія ўручаецца ў трох намінацыях “Вытворчая дзейнасць”, “Грамадска-палітычная дзейнасць” і “Невытворчая сфера” пачынаючы з 2001 года. Прэмія зацверджана з мэтай прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыта і прызнання дасягненняў у пералічаных сферах. У гэтым годзе было вылучана 29 намінантаў. 15 з іх сталі лаўрэатамі і атрымаюць па 100 базавых велічынь кожны. Урачыстая цэрымонія ўзнагароджвання адбудзецца 23 лютага.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства