viasna on patreon

Баранавіцкі гарадскі суд прызнаў Мікалая Чарнавуса вінаватым

2012 2012-02-10T11:43:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лютага Баранавіцкі гарадскі суд разглядаў адміністрацыйную справу старшыні ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар” Мікалая Чарнавуса. На пасяджэнне суддзя Станіслаў Півавар запрасіў прадстаўніка гарвыканкама Сяргей Пяцігорава і маёра міліцыі Віталя Дабрачынскага. Яны паведамілі, што Мікалай Чарнавус парушыў арт. 23.39 КаАП, падпісаўшыся ў лісце кіраўніцтву горада старшынём ГА “Кабзар”, якое не зарэгістравана.

Суддзя Станіслаў Півавар прызнаў вінаватым Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар” і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 2-х базавых велічынь (70 тыс. руб.).

Мікалай Чарнавус не згодны з такім рашэннем і будзе абскарджваць яго ў Брэсцкім абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства