viasna on patreon

На Брэстчыне кожны другі зніклы без вестак - гастарбайтэр

2012 2012-02-10T11:21:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gastarbaiter.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія несуцяшальныя лічбы прывяла старшыня грамадскага аб’яднання “Клуб дзелавых жанчын” Ларыса Істомава, падсумоўваючы вынікі працы “гарачай” тэлефоннай лініі, што працуе на базе згаданай арганізацыі пры падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Гэтую статыстыку падцвярджаюць і афіцыйныя дадзеныя: паводле звестак упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, на 1 лютага 2012-га года прапаўшымі без вестак у рэгіёне лічацца 240 чалавек, з іх зніклых падчас выезду на заробкі - 122 чалавека.

Але, як заўважае Ларыса Істомава, колькасць людзей, што цікавяцца працаўладкаваннем за межамі Беларусі, працягвае павялічвацца. Паводле яе слоў, калі ў 2010-м годзе з нагоды працаўладкавання за мяжой на гарачую лінію звярнуліся 776 чалавек, то ў мінулым - амаль у два разы больш (1590).

Усяго за час існавання “гарачай” лініі “Клуба дзелавых жанчын”, якая дзейнічае з 2003-га года, на адмысловы тэлефонны нумар паступіла 17,3 тысячы зваротаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства