У Лідзе ўлады забаранілі мітынг "За свабоду і незалежнасьць"
https://spring96.org/be/news/4972
2006
2006-09-08T10:00:00+0300
2006-09-08T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 верасьня Лідзкі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіўся даваць дазвол на правядзеньне 16 верасьня мітынгу з удзелам Аляксандра Мілінкевіча "За свабоду і незалежнасьць", паведаміла прэсс-лужба партыі БНФ. У афіцыйным пасланьні гаворыцца, што ў час, пазначаны ў заяве, на стадыёне, дзе планавалася праводзіць мітынг, будуць адбывацца спартовыя мерапрыемствы.
"Мы зьбіраемся падаваць заяву на правядзеньне мітынгу ў іншы час і ў іншым месцы, - гаворыць кіраўнік гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Станіслаў Суднік. Гэта ўжо ня першы выпадак за апошнія тыдні, калі ў тых ці іншых гарадах Беларусі дэмакратычныя сілы атрымліваюць адмову на правядзеньне мітынгаў "За свабоду і незалежнасьць". Вось і Ліда ня стала выключэньнем".