Бабруйск: “Калі вызваляць палітвязняў?” (фота)
https://spring96.org/be/news/49708
2012
2012-02-07T11:47:03+0300
2012-02-07T11:47:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/babr-putanni-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 лютага на гарадскіх вуліцах з’явіліся ўлёткі кампаніі “Гавары праўду” з важнымі пытаннямі, якія б людзі хацелі задаць уладам наўпрост. На аркушах паперы былі такія пытанні: “Калі вызваляць палітвязняў?”, “Калі выбары стануць празрыстымі?”, “Чаму парламент нічога не вырашае?”, “Хто спыніць рост коштаў?” і гэтак далей.
Мясцовыя актывісты кампаніі расказалі, што імкнуліся абклеіць улёткамі ўвесь горад. Таксама немалая іх частка прыйшлася на прадпрыемства “Белшына”, бо на ім працуе шмат людзей. Адна з мэтаў акцыі – паказаць уладам, што праблем у Беларусі шмат, і людзі жадаюць абмеркаваць іх на вышэйшым узроўні.
Падобныя акцыі раней праходзілі і ў іншых гарадах краіны.