Баранавіцкі гарвыканкам адмовіўся даваць дазвол на правядзеньне 10 верасьня мітынгу "За свабоду і незалежнасьць" з удзелам Аляксандра Мілінкевіча
https://spring96.org/be/news/4970
2006
2006-09-06T10:00:00+0300
2006-09-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У афіцыйным лісьце,атрыманым 4 верасьня, у якасьці прычыны, паводле якой мітынг не дазваляецца, называецца той факт, што 15 сакавіка гэтага году ўжо праходзіў мітынг з удзелам лідэра абяднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
"У канцы ліста, - гаворыць сябра Сойму Партыі БНФ Віктар Мезяк, - нават ёсьць падзяка за тое, што мы хвалюемся аб свабодзе і незалежнасьці Беларусі. Тым ня менш мы зьбіраемся накіраваць скаргу ў гарадзкі суд і абласную пракуратуру".
Мітынг з удзелам Аляксандра Мілінкевіча планаваўся на 10 верасня (12:00) у Парку імя 50-годдзя УЛКСМ, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.