viasna on patreon

Дэмакратычная супольнасць Віцебска заклікае да салідарнасці з Сяргеем Каваленкам

2012 2012-02-06T16:06:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

4 лютага на сходзе камітэту па падтрымцы Сяргея Каваленкі сябры Партыі БНФ, Руху «За свабоду», аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, «Еўрапейскай Беларусі», БСДП(НГ), кампаній «Народны сход» і «Гавары праўду» падпісалі супольную заяву. Яны заклікаюць грамадскасць да салідарнасці са зняволеным у СІЗА сябрам КХП БНФ.

«Мы выступаем супраць таго, што Сяргея Каваленку вінавацяць паводле крымінальнай справы, якая з'яўляецца палітычна матываванай. Патрабуем спыніць гэтую ганебную справу і вызваліць Сяргея Каваленку з-пад варты! Просім грамадскасць падтрымаць Сяргея Каваленку падчас суду. Сёння судзяць Сяргея Каваленку — заўтра будуць судзіць вас! Разам мы можам супрацьстаяць беззаконню!», — гаворыцца ў заяве.

 Сяргея Каваленку   вінавацяць ў парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» — умоўнага пакарання, прысуджанага яму ў 2010 годзе. Тады Каваленка вывесіў на навагоднюю елку бел-чырвона-белы сцяг. 19 снежня ён быў затрыманы, і ў той самы дзень абвясціў, што распачынае галадоўку пратэсту, якую трымае і да сённяшняга дня.

Крымінальную справу паводле артыкулу 415 ужо перадалі ў Першамайскі райсуд Віцебску, дата пачатку працэсу пакуль невядомая.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства