Маральна-псіхалагічны клімат у калектывах будуць падтрымліваць прафсаюзы разам з ідэолагамі
https://spring96.org/be/news/49670
2012
2012-02-06T14:20:37+0300
2012-02-06T14:20:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкія гарадскія ўлады патрабуюць ад прафсаюзных работнікаў пісаць агульныя планы з ідэолагамі. Такая дырэктыва паступіла ад старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага ў час планёркі, на якую паклікалі як ідэолагаў прадпрыемстваў, так і прафсаюзных начальнікаў. Вызначаны і тэрмін здачы сумесных планаў – 15 дзён. Віктар Дзічкоўскі заклікаў прысутных не даводзіць людзей да адчаю ў сувязі з ростам коштаў, а падтрымліваць у калектывах добры маральна-псіхалагічны клімат.
На пажаданне прафсаюзных работнікаў, каб людзі мелі заробак 500 долараў у месяц, старшыня гарвыканкама параіў падняць прадукцыйнасць працы ў два разы.