viasna on patreon

Магілёўскія актывісты ставяць пад сумнеў правядзенне ўладамі сустрэчаў з насельніцтвам

2012 2012-02-03T14:57:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці падаў скаргу ў Пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва. Аляксей Паўлоўскі патрабуе пракурорскай праверкі па фактах правядзення гарвыканкамам сустрэч з грамадзянамі ў кастрычніку-лістападзе 2011 года. Ён просіць абавязаць чыноўнікаў прадаставіць поўную  дакументальна пацверджаную інфармацыю пра правядзенне сустрэч у гэты перыяд і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у імітацыі дзейнасці чыноўнікаў.

Нагадаем, што пасля звароту групы магілёўцаў у гарвыканкам з просьбай даць справаздачу за грубыя пралікі і памылкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, а таксама ігнараванне чыноўнікамі Народнага сходу, праведзенага 8 кастрычніка дэмакратамі горада, Аляксей Паўлоўскі атрымаў пісьмовы адказ ад чыноўніка Ігара Шардыкі.

У адказе пазначана, што ва ўсіх мікразонах горада ў кастрычніку-лістападзе 2011 года адбыліся сустрэчы па месцы жыхарства грамадзянаў з удзелам кіраўніцтва гарвыканкама, адміністрацый раёнаў, дэпутацкага корпусу, праваахоўных органаў і камунальных службаў. Асобна было адзначана, што 9 лістапада (на наступны дзень пасля правядзення дэмакратамі Народнага сходу) сход прайшоў у сярэдняй школе №11 па вуліцы Мянжынскага, на які прыйшло 110 чалавек.

“Хачу сказаць, што ніхто з падпісаўшыхся пад заявай у пракуратуру грамадзянаў не прысутнічаў на гэтых сходах і нічога не чуў пра іх правядзенне. Уладзімір Шанцаў і Юрый Новікаў хадзілі да галоўнага ідэолага горада Алы Галушка, якая падрыхтавала пісьмовы адказ, каб яна патлумачыла, якія заканадаўчыя дакументы дазвалялі праводзіць такія сходы, як на іх запрашалася насельніцтва і колькі чалавек на іх прысутнічала. Яна сказала, што сходы адбываліся паводле графіка, зацверджанага гарвыканкамам, аднак прадаставіць гэты графік, як і іншыя дакументы па выніках сходаў, яна адмовілася”, - распавядае Аляксей Паўлоўскі.

Актывіст адзначае, што “ўсё, што было напісана ў гэтым адказе, з’яўляецца фікцыяй, і гэтыя сходы ўлада праводзіла, верагодна, толькі на паперы”.

Пад зваротам Аляксея Паўлоўскага ў пракуратуру падпісалася каля 10 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства