Суд над Мікалаем Чарнавусам працягнецца 10 лютага
https://spring96.org/be/news/49627
2012
2012-02-03T10:48:28+0300
2012-02-03T10:48:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння ў Баранавічах адбыўся суд над грамадскім актывістам.
Судзілі Мікалая Чарнавуса за тое, што ў
сваёй заяве, пададзенай у гарвыканкам наконт правядзення пікета, ён падпісаўся
як “старшыня грамадскага аб’яднання “Кабзар”, якое Брэсцкі аблвыканкам
адмовіўся зарэгістраваць. А прычынай адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання ўкраінскай
дыяспары паслужыла тое, што баранавіцкія ўлады спачатку пагадзіліся выдзеліць
памяшканне пад офіс арганізацыі, а потым адклікалі свой ліст. Гарвыканкам і
стаў ініцыятарам судовай справы над Чарнавусам.
У працэсе ўзяла ўдзел віцэ-консул Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова. Яна, у
прыватнасці, выказала неразуменне, як можна судзіць чалавека за ініцыятыву.