viasna on patreon

Следчы камітэт хоча забраць будынкі ў дзяцей Віцебшчыны

2012 2012-02-03T10:44:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў Рацыі глыбоцкі журналіст і грамадскі актывіст Кастусь Шыталь, гарадскі Цэнтр пазашкольнай работы збіраюцца перадаць створанаму восенню 2011 года Следчаму камітэту.

- Я размаўляў з супрацоўнікамі Цэнтра выхаваўчай работы, яны кажуць, што іх будынак хочуць адабраць дзеля размяшчэння следчага камітэта. У цэнтры працуе каля палтара дзесятка розных гурткоў, дзе займаецца некалькі сотняў глыбоцкіх школьнікаў. Пераехаць цэнтру асабліва і няма куды.

У неафіцыйнай гутарцы з супрацоўнікамі цэнтра Рацыі пацвердзілі гэтую інфармацыю, але гаварыць пад запіс адмовіліся, спаслаўшыся на забарону з аддзелу адукацыі Глыбоцкага райвыканкама.

Заўважым, што зусім нядаўна Следчы камітэт паспрабаваў забраць сабе будынак музычнай школы ў суседняй з Глыбокім Шаркоўшчыне, але справу спыніў збор подпісаў сярод бацькоў. Улады паабяцалі пакінуць школу дзецям да канца навучальнага года.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства