viasna on patreon

Суд задаволіў скаргу Мікалая Уласевіча

2012 2012-02-03T09:21:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Досыць нечакана скончыўся разгляд скаргі астравецкага грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча, якая разглядалася 2 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Працэс доўжыўся каля паўтары гадзіны і ў выніку суддзя Віталь Ляцко задаволіў пазоў Уласевіча.

Цікава, што паралельна аналагічная скарга Уласевіча на дзеянні Астравецкай раённай адміністрацыі, у прыватнасці старшыні райвыканкаму Адама Кавалько на бягучым тыдні будзе разглядацца ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Але фактычна ўжо зараз можна казаць пра тое, што супраць кіраўніка Астравецкага райвыканкаму павінна быць пачатая крымінальная справа. І менавіта таму, што суд Ленінскага раёну Гародні задаволіў скаргу Уласевіча і адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні райвыканкаму Адама Кавалько, якая была вынесена абласным упраўленнем унутраных спраў яшчэ 4 траўня 2011 году.

2 лютага Мікалай Уласевіч выклаў пры разглядзе скаргі дадатковыя факты і аргументы. Цікава, што ў суд не былі прадстаўлены матэрыялы з абласнога УУС, не з’явіўся на разгляд скаргі і яго прадстаўнік, таму старшы пракурор абласной пракуратуры слушна прапаноўваў запатрабаваць патрэбныя матэрыялы. Але суддзя Ляцко адхіліў гэтае хадайніцтва і задаволіў скаргу без дадатковага вывучэння матэрыялаў. Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што такое, досыць сенсацыйнае рашэнне суду, вельмі верагодна было прынятае пасля ўзгаднення з “вышэйшымі інстанцыямі”. Як будуць разгортвацца падзеі далей вакол карупцыйнай справы астравецкага чыноўніка – пакажа час.

“Гарадзенская Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства