На кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху менчукоў Жаны Ямайкінай і Юрася Ягорава міліцыя правяла ператрусы
https://spring96.org/be/news/4961
2006
2006-09-05T10:00:00+0300
2006-09-05T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па зьвестках Радыё Свабоды, праводзячы ператрусы міліцыянты спасылаліся на распараджэньне супрацоўніцы віцебскай міліцыі Вольгі Зыль. Яна вядзе сьледзтва ў крымінальнай справе, якую распачалі паводле падзеяў 1718 чэрвеня ў Віцебску.
Нагадаем, што тады некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў моладзевага руху вывесілі ў горадзе некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, а таксама зрабілі надпісы "Свабоду палітвязьням". Супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькіх чалавек. Потым на кватэрах актывістаў правялі ператрусы.
У выніку ператрусу у Жаны Ямайкінай забралі кампутар, нататнік і мабільны тэлефон. У Юрася Ягорава кампутар, сыстэмны блёк, тры ўлёткі з заклікам удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху" і нататнікі.