viasna on patreon

Да галадоўшчыка з “Граніту” не дапусцілі журналістаў “Белсату”

2012 2012-01-30T19:46:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіроўца «БелАЗу» на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Леанід Гладзевіч 6 дзён таму абвясціў галадоўку пратэсту супраць ціску на сябраў незалежнага прафсаюзу і пазбаўлення правоў кіроўцы на паўгода старшыню новаўтворанай суполкі Алега Стахаевіча.

- Патрабаванні маёй галадоўкі заключаюцца ў тым, каб прыехаў старшыня аблвыканкаму Канстанцін Сумар на гутарку, а з ім і тыя ДАІшнікі, якія забралі правы ў Алега Стахаевіча і не змаглі патлумачыць -- чаму, - кажа Леанід Гладзевіч.

Актывіст прайшоў агляд тэрапеўта і той адзначыў факт галадоўкі і параіў звяртацца, калі стан здароўя пагоршыцца. Па словах Леаніда, ён пачувае сябе цярпіма, хаця з-за аслабленага імунітэту калі-нікалі баліць галава. Яго наведваюць сябры.

А вось сустрэцца з карэспандэнтам тэлевізіённага тэлеканалу “Белсат” Леаніду не дазволіла міліцыя, якая не дапусціла журналістаў да галадоўшчыка ўчора, 29 студзеня. Пра тое, што супрацоўнікі “Белсату” накіроўваюцца да Леаніда, паведаміў яму па тэлефоне Алег Стахаевіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства