viasna on patreon

Адміністрацыя магілёўскай "хіміі" стварае жорсткія ўмовы для адбываючых пакараньне

2006 2006-09-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя магілёўскай "хіміі" зноў не выпускае пазбаўленых волі на вуліцу. Зампаліт спецкамендатуры Аляксандр Ламаза абгрунтоўвае такое рашэнне тым, што людзі не заплацілі так званыя камунальныя плацяжы за пражыванне ў інтэрнаце. Яго не цікавіць, што статут дазваляе гэта рабіць да 15 чысла кожнага месяца.
Як паведаміла "Еўрапейскае радыё", некалькі тыдняў таму з-за жорсткіх адносінаў адміністрацыі ў дачыненні да вязняў, тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Мужчыны выпалі з вокнаў, спрабуючы выбрацца ў краму, бо легальна гэта зрабіць было забаронена.
На магілёўскай “хіміі” адбывае пакаранне і лідэр “Маладога Фронта” Артур Фінькевіч. У яго няма запазычанасці за інтэрнат альбо парушэнняў дысцыпліны, аднак адміністрацыя спецустановы спрабуе выкарыстаць любую нагоду для ціску на яго альбо выказвання непавагі да маладога чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства