viasna on patreon

Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў заклікае вызваліць Алега Волчака

2012 2012-01-28T15:54:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў

BLR 001 / 0112 / OBS 014  
Адвольнае затрыманне / Юрыдычны пераслед
Беларусь
27 студзеня 2012

ТЭРМІНОВЫ ЗВАРОТ

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Апісанне сітуацыі:

Абсерваторыя была праінфармаваная надзейнымі крыніцамі аб арышце сп. Алега Волчака, старшыні “Прававой дапамогі насельніцтву” - арганізацыі, якая займалася юрыдычнай дапамогай і была ліквідаваная ў 2003 г. Арганізацыя нядаўна апублікавала справаздачу пра суд над сп. Алесем Бяляцкім, старшынёй ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам FIDH. У апошні час праца сп. Волчака была засяроджаная не толькі на палітзняволеных.

Паводле атрыманых звестак, каля 15:35 27 студзеня 2012 года сп. Алег Волчак быў арыштаваны міліцыяй непадалёк ад бульвара Шаўчэнкі ў Менску ў сувязі з абвінавачваннем у “хуліганстве” артыкул 17.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях). Дакладныя прычыны яго   затрымання невядомыя.

У часе прыняцця гэтага тэрміновага звароту сп. Алег Волчак утрымліваўся ў Маскоўскім РУУС г. Менска. Суд над ім адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёна г. Менска 30 студзеня 2012 г.


Патрэбныя дзеянні:

Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі:

1. Гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць сп. Алега Волчака, як і ўсіх праваабаронцаў Беларусі;

2. Неадкладна і безумоўна вызваліць сп. Алега Волчака, паколькі яго затрыманне з'яўляецца адвольным;

3. Пакласці канец усім формам пераследу супраць яго, у тым ліку на юрыдычным узроўні, як і ўвогуле супраць усіх праваабаронцаў у краіне;

4. Прытрымлівацца прадпісанняў Дэкларацыі ААН аб Праваабаронцах, у прыватнасці:

- Артыкула 1, паводле якога “кожны мае права, адзінаасобна і ў аб'яднанні з іншымі, займацца заахвочваннем, абаронай і рэалізацыяй правоў чалавека і асноўных свабодаў на дзяржаўным і міжнародным узроўні”,

- Артыкула 12.2, у якім абвяшчаецца, што “дзяржава павінна прымаць неабходныя меры дзеля забеспячэння абароны кампетэнтнымі органамі кожнага, як адзінаасобна так і ў аб'яднанні з іншымі, ад любых відаў гвалту, пагроз, помсты, дыскрымінацыі дэ факта і дэ юрэ, ўціску або якіх-небудзь іншых адвольных дзеянняў у якасці наступства за законную рэалізацыю правоў, выкладзеных у дадзенай Дэкларацыі”;

5. Увогуле забяспечыць пры любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з Усеагульнай Дэкларацыяй правоў чалавека ды міжнароднымі і рэгіянальнымі праваабарончымі дакументамі, ратыфікаванымі Беларуссю.


Парыж-Жэнева, 27 студзеня 2012

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства