viasna on patreon

Бабруйск: Прапагандай -- па цякучцы кадраў

2012 2012-01-27T19:35:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/praca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На бабруйскім будаўнічым трэсце № 13 затрымка заробка стала звычайнай справай. Як распавядаюць самі рабочыя, часам няма за што нават за кватэру заплаціць.

-У нашай арганізацыі ёсць людзі, каторыя з-за адсутнасці заробка па два месяцы не ходзяць на працу, і іх не звальняюць, - распавядае працоўны будтрэста. – Вельмі часта затрымліваюць, гэта нязручна ў тым плане, што крэдыты, камуналку і іншае прымаюць да 20-х чыслаў, потым набягае пеня. Вось, напрыклад, зараз канец месяца, а пра заробак і не чуваць. Ды і плацяць зусім малыя грошы, маладым спецыялістам могуць 300 тысяч заплаціць, а могуць і 700. Рабочыя атрымліваюць каля двух мільёнаў. Нават тыя людзі, каторыя па дамоўленасці ездзілі працаваць у Сімферопаль, атрымалі ўсяго на мільён больш, - дык які сэнс быў пакідаць роднае гняздо? Што тычыцца Бабруйска, то тут аб’ектаў амаль няма, хіба толькі плітачнікі могуць знайсці, дзе зарабіць.

Малады чалавек дадае, што ў будаўнічым трэсце вялікая “цякучка” кадраў, шмат хто з’язджае працаваць у Расію. Але некаторыя не могуць і гэтага зрабіць, бо ім выдзялілі ад арганізацыі інтэрнат - дзеля жытла даводзіцца трываць.

У той жа час мясцовыя прапагандысты накіраваліся на “адгаворванне” бабруйчан з’язджаць працаваць у Расію. У адным толькі апошнім нумары гарвыканкамаўскай газеты “Бабруйскае жыццё” у двух артыкулах даводзіцца думка кшталту “не трэба нікуды бегчы”. – “… працаваць, зарабляць і нармальна жыць можна, аказваецца, і тут, у сябе дома”, - піша аўтар “БЖ” у артыкуле пад назвай “Бежать, не поднимая глаз?” 

- Я б і рады быў працаваць у Бабруйску, - распавядае бабруйчанін Аляксей, былы працоўны завода КПД. – Але апошні заробак, які я атрымаў на прадпрыемстве складаў 600 тысяч, а мая жонка нядаўна нарадзіла дзіця, будуем кватэру. Прыйшлося стаць “гастарбайтэрам”, каб выжыць… 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства