viasna on patreon

Гародня: навасёлам здалі кватэры без газу, электрычнасці і каналізацыі

2012 2012-01-27T18:46:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nedostroennyy_dom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш 170 гарадзенскіх сем’яў, якія атрымалі новае жытло ў канцы снежня мінулага году-пачатку студзеня бягучага году ў новым мікрараёне Вішнявец, ніяк не могуць засяліцца ў здадзеныя дамы “з усімі выгодамі”. Прычына гэтага вельмі простая – гэтых сама выгодаў у двух дамах па вуліцы Крамко дагэтуль няма. У новых кватэрах няма ні газу, ні электрычнасці, ні каналізацыі. Дадатковую праблему стварае тое, што многія з атрымаўшых кватэры мусяць хутка выселіцца з інтэрнатаў, некаторыя нават у 10-дзённы тэрмін.

Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму, якое выступала заказчыкам будаўніцтва, навасёлам адразу не змаглі даць уцямнага тлумачэння такому стану рэчаў, потым сказалі, што нібыта вінаваты старшыня кааператыву, які прамарудзіў з афармленнем дакументаў. Пасля таго, як людзі выказалі абурэнне, іх запэўнілі, што недапрацоўкі будуць хутка выпраўленыя. Тым жа, хто жыве ў інтэрнатах, паабяцалі адтэрміноўку высялення.  

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства