viasna on patreon

Рашэнне Менгарсуда па справе Алеся Бяляцкага ў Жодзінскае СІЗА яшчэ не прыйшло

2012 2012-01-27T14:40:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinchuk-press.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Пінчук пасля суда 24 лістапада 2011 года

Наталля Пінчук пасля суда 24 лістапада 2011 года

Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў следчым ізалятары Жодзіна, адчувае сябе нармальна. Пра гэта паведаміла яго жонка Наталля Пінчук, якая сустрэлася з мужам у ізалятары 27 студзеня.

Паводле яе слоў, сустрэча доўжылася каля гадзіны. «Адчувае Алесь сябе добра, на здароўе не скардзіўся, перадаваў усім прывітанні. Галоўным чынам мы гаварылі пра навіны, пра сямейныя справы і гэтак далей», — адзначыла сп.Пінчук у інтэрв’ю БелаПАН пасля спаткання.

Яна сказала, што адміністрацыя следчага ізалятара Жодзіна пакуль не атрымала з Мінскага гарадскога суда рашэнне аб адмове Бяляцкаму ў задавальненні касацыйнай скаргі на яго прыгавор. «Як мне паведамілі ў адміністрацыі, як толькі рашэнне будзе атрымана, на працягу дзесяці дзён Бяляцкага павінны размеркаваць у якую-небудзь калонію для адбыцця пакарання. А пакуль нават не паведамляецца, куды яго перавядуць», — сказала Н.Пінчук.

Жонка асуджанага праваабаронцы таксама адзначыла, што тэрмін у дзесяць дзён вельмі ўмоўны: «Могуць адправіць у калонію раней, могуць — пазней. Усё залежыць ад таго, калі будзе этапаванне».

24 студзеня 2012 года судовая калегія Мінскага гарадскога суда пакінула прыгавор у сіле. На рашэнне суда не паўплываў той факт, што сума ўрону, які нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі (757 млн. 526 тыс. 717 рублёў, ці прыкладна 90 тыс. долараў) была пераведзена 18 студзеня на рахунак суда Першамайскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства