Жонка Алеся Бяляцкага чакае спатканьня ў турме
https://spring96.org/be/news/49402
2012
2012-01-27T10:59:52+0300
2012-01-27T10:59:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Жонка зьняволенага старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага Натальля прыехала сёньня ў Жодзінскую турму на спатканьне з мужам.
Яна распавяла карэспандэнту Свабоды, што чакае, калі будуць прымаць
заявы на спатканьне. Яна мяркуе, што сустрэча будзе цягнуцца каля
гадзіны.
«Невядома, калі запусьцяць, але прыём заяў з
9-ці гадзінаў. Мы прыехалі к 9-ці, але пакуль што нікога няма», — сказала Натальля.
Пра што яна будзе гаварыць з Алесем?
«Тут выбіраць не даводзіцца. Абмежаваньні пэўныя накладзены на тэмы размовы. Нельга гаварыць пра ўмовы ўтрыманьня, па справе нельга гаварыць, па якой асуджаны Алесь. Усе астатнія тэмы можна абмяркоўваць».
24 студзеня ў Менскі гарадзкі суд разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены, касацыйную скаргу не задаволілі.
Грамадзкасьцю сабраны і пералічаны на рахунак суда Першамайскага раёна Менска грошы для пагашэньня ўрону, які нібыта нанёс дзяржаве Алесь Бяляцкі.