viasna on patreon

Замест праўдзівай інфармацыі -- прапаганда

2012 2012-01-26T16:19:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Клімавіцкая раённая газета “Родная ніва” 25 студзеня надрукавала вялікі артыкул “Укрепляя законность и правопорядок”, у якім начальнік штаба Клімавіцкага РАУС Мікалай Асмалоўскі распавёў карэспандэнту пра вялікія дасягненні клімавіцкіх “ахоўнікаў правапарадку”. Пра гучны карупцыйны скандал у асяроддзі клімавіцкай міліцыі, які прагрымеў на ўсю краіну, у матэр’яле не сказана ні слова.

Нагадаем, што 18 студзеня 2012 года пры атрыманні чарговай часткі грашовых сродкаў у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў былі затрыманыя с палічным старэйшы оперупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС і старэйшы следчы Клімавіцкага раённага аддзела кіравання Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Устаноўлена, што ў злачынную групу ўваходзіў таксама начальнік Клімавіцкага РАУС. Шляхам шантажа і пагроз клімавіцкія “барацьбіты са злачыннасцю” да гэтага ўжо атрымалі з мясцовага прадпрымальніка ў снежні 2011 і студзені 2012 года каля васьмі мільёнаў рублёў.

Старшынёй следчага камітэта ў адносінах гэтых супрацоўнікаў праваахоўных органаў узбуджана крымінальная справа па арт. 430 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Між тым у артыкуле, змешчаным у газеце “Родная ніва”, распавядаецца толькі пра дасягненні мясцовых “пінкертонаў”, а тэма карупцыйных злачынстваў наогул пакінута па-за ўвагай. У прыватнасці, газета паведамляе:

“Отделом внутренних дел райисполкома в прошедшем году осуществлен широкий комплекс организационных и практических мер по укреплению законности и правопорядка на территории района. Сохранена тенденция сокращения числа преступлений… — Всего за прошедший год зарегистрировано 350 преступлений (на 28 меньше, чем в 2010 г.), раскрываемость составила 77,1 процента против 84,7 процента в предыдущем году. Рост на 15 процентов произошел по линии уголовного розыска.

 Главными объектами преступных посягательств были кражи личного и государственного имущества, металл, деньги, мобильные телефоны, велосипеды и т. д.”…

Сумна, што “Родная ніва” і клімавіцкі міліцэйскі чыноўнік шырока распавядаюць  пра вялікія дасягненні ў працы мясцовых ахоўнікаў правапарадку і ні слова не кажуць пра гучны карупцыйны скандал у іх шэрагах, які зараз з’яўляецца адной з найбольш абмяркоўваемых тэмаў сярод насельніцтва Клімавіцкага раёна. 

Незразумелым таксама застаецца і прынцып, па якому падбірае кадры на кіруючыя пасады кіраўніцтва Магілёўскага УУС. Начальнік Клімавіцкага РАУС Аляксандр Арцёменка, які аказаўся замешаны ў карупцыйным скандале, быў прызначаны на сваю пасаду толькі напрыканцы лета мінулага года. Да гэтага ён два з паловай гады адпрацаваў першым намеснікам начальніка міліцыі таго ж Клімавіцкага раёна. За некалькі месяцаў 32-гадовы падпалкоўнік міліцыі здолеў так выдатна праявіць сябе, што атрымаў званне палкоўніка. А пасля апынуўся за кратамі…

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства