Польскі Сэйм вылучыць Бяляцкага на Нобэля
На пятніцу заплянаваная прэзэнтацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сэйму ў справе вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Подпісы пад заявай паставілі ня толькі дэпутаты польскага парлямэнту, але і яшчэ 27 краінаў-сябраў Рады Эўропы.
«Гэтая ідэя спадабалася калегам-дэпутатам і яны ў часе апошняй Сэсіі
ПАРЭ ў Страсбуры ахвотна пад ёй падпісваліся», – заявіў напярэдадні
дэпутат Анджэй Галіцкі, кіраўнік польскай дэлегацыі ў ПАРЭ.
Паволе ягоных словаў, Польша «мае вялікі доўг» у справе Бяляцкага і таму павінна заплаціць яго прынамсі такім чынам.
«Калісьці эўрапейскія народы не пакінулі нас у абдымках рэжыму і тады
жонка зьняволенага Леха Валэнсы атрымала Нобэлеўскую прэмію міру. Гэта
было прыгожа і сымбалічна, мабілізавала нас на змаганьне», – падкрэсьліў
польскі парлямэнтар.
Анджэй Галіцкі паведаміў таксама, што размаўляў аб падтрымцы кандыдатуры
Бяляцкага зь Лехам Валэнсам, на «падтрымку якога можна разьлічваць».