У Баранавічах пікетаваць супраць збяднення людзей забаронена
Старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін атрымаў ліст, падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевічам, у якім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам не дае дазволу на правядзенне пікету 28 студзеня супраць збяднення людзей.
У адказе чыноўніка сказана, што заяўнік парушыў артыкулы 5 і 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З).
Планавалася, што ў пікеце возьмуць удзел каля 30 чалавек.
Раней Баранавіцкі гарвыканкам таксама забараніў пікеты, якія планавалі правесці грамадскія актывісты Мікалай Чарнавус, Рыгор Грык, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша і Рыгор Макарэвіч.
Фота: старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін