viasna on patreon

У Салігорску жыхары ўзбунтаваліся супраць будаўніцтва гандлёвага павільёна ў двары

2012 2012-01-26T10:58:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-gorad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія ўлады ўжо некалькі год запар укараняюць практыку ўшчыльнення гарадской забудовы. Замест школьных стадыёнаў, дваравых дзіцячых пляцовак і аўтапарковак з’яўляюцца новыя панэльныя шматпавярховікі ды аб’екты гандлю.

Плануючы ўзвядзенне новых аб’ектаў, з самімі гараджанамі, натуральна, ніхто не раіцца. Жыхары дамоў 3а і 5а, што на праспекце Міру ў Салігорску, з такой палітыкай не пагадзіліся і ўступлі ў адкрытую барацьбу з уладамі і бізнесам супраць будаўніцтва гандлёвага павільёна ў двары іх дому.

З’яўленне першых будаўнікоў два тыдні таму выклікала самую негатыўную рэакцыю насельнікаў бліжэйшых шматпавярховікаў. Каля сарака чалавек выйшлі на вуліцу і пачалі наўпрост замінаць будаўнічым працам. Прыезд замоўцы, які яшчэ год назад набыў на аўкцыёне гэты кавалак зямлі ды ўзгадніў праект будаўніцтва з Салігорскім выканкамам, сітуацыю не вырашыў. Усе далейшыя спробы правядзення падрадных працаў скончваліся фактычна фізічным супрацьстаяннем - жыхары літаральна аблівалі будаўнікоў кіпнем з вокнаў сваіх кватэр.

У выніку салігорцы сабралі подпісы супраць будаўніцтва ды накіравалі іх у мясцовы выканкам. У мінулую пятніцу адбылася сустрэча намесніцы старшыні Салігорскага райвыканкаму Ірыны Зубарэвіч з жыхарамі ўзбунтаваных дамоў. Вынікам сустрэчы стала рашэнне аб спыненні будаўніцтва гандлёвага павільёна ў дадзеным месцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства