Міколу Чарнавуса з Баранавіч будуць судзіць
https://spring96.org/be/news/49364
2012
2012-01-26T10:38:39+0300
2012-01-26T10:38:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-runak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус атрымаў позву ў суд на 3 лютага. Яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.39 КаАП РБ -- самаўпраўства. Чыноўнікі Баранавіцкага гарвыканкама палічылі самаўпраўствам тое, што заяву на пікет на 25 студзеня Чарнавус напісаў як старшыня грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Баранавічах “Кобзарь”. Але, як лічыць Чарнавус, ён не сам сябе назначыў старшынёю, яго абралі людзі на ўстаноўчым сходзе. Па словах актывіста, судовы працэс замест дазволу на пікет баранавіцкія ўлады забяспечылі Чарнавусу не за самаўпраўства, а каб перашкодзіць яму ў змаганні за памяшканне для юрыдычнага адрасу аб’яднання, якое ўлады не даюць для ўкраінскай дыяспары ў Баранавічах.