viasna on patreon

Следства па крымінальнай справе Сяргея Каваленкі завяршылася

2012 2012-01-25T12:52:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ў судзе

Сяргей Каваленка ў судзе

24 студзеня следчыя дзеянні па справе віцебскага сябра КХП БНФ былі скончаныя. Пра гэта жонцы Алене Каваленка паведаміў адвакат зняволенага ў СІЗА актывіста, які з 19 снежня трымае галадоўку пратэсту супраць несправядлівага, на яго меркаванне, абвінавачання.

 

Цяпер крымінальную справу перададуць у пракуратуру Першамайскага раёну.

Тым часам актывіст па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА, раз на суткі яго прымусова кормяць праз зонд, яле стан ягонага здароўя дужа непакоіць родных.

"Ніякага адказу пра змену меры стрымання – каб Сяргея выпусцілі пад грашовы заклад – мы не атрымалі. З абласнога следчага камітэту нам толькі апісалі, што перадаюць нашу заяву ў Першамайскі райаддзел. У шпіталь мужа пераводзіць таксама адмаўляюцца, кажуць, што ў гэтым няма пільнай патрэбы", -- распавяла Алена Каваленка.

 

Актывіст знаходзіцца ў віцебскім СІЗА з 22 снежня. Яго змясцілі пад варту пасля таго, як была распачата крымінальная справа паводле артыкулу 415: апазіцыянера  абвінавачваць у парушэнні рэжыму “хатняй хіміі” -- умоўнага пакарання, прысуджанага яму за вывешванне на гарадской елцы ў студзені 2010 году бел-чырвона-белага сцягу.

 

Адвакат Пётр Каваленка (ён цёзка па прозвішчы свайго падабароннага) падаў хадайніцтва, каб крымінальную справу супраць Сяргея Каваленкі спынілі. На ўсе папярэднія падобныя звароты пакуль былі атрыманыя толькі адмовы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства