viasna on patreon

Беларускія актывісты Варшавы – чарговы аб’ект для шальмавання

2012 2012-01-25T12:42:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мастоўская раённая газета “Зара над Нёманам” адзначылася адыёзным артыкулам “Даже Польшу воротит от белорусской оппозиции”. У ім друкаваны орган мясцовай вертыкалі бэсціць беларускіх грамадска-палітычных актывістаў Варшавы. Абурэнне рэдакцыі нібыта выклікаў факт спаткання яшчэ 22 снежня мінулага году вядомых беларусаў з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандэм. На гэтай сустрэчы былі прадстаўнікі Партыі БХД Анатоль Міхнавец і Андрэй Жукавец,  прадстаўнік Цэнтру “Супраца без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі” Дзмітрый Бародка.

Артыкул утрымлівае “класічныя” пасквілянцкія штампы (“политики без штанов”, “горлопаны-реформаторы”, “стая побитых волков”, “пятая колонна” і т. п.), якімі традыцыйна стракацяць дзяржаўныя медыі, калі гутарка ідзе пра беларускую дэмакратычную супольнасць. Тое, што раённая газета адрэагавала на сустрэчу беларускіх прадстаўнікоў з намеснікам генеральнага пркурора Польшчы праз значны час, а таксама той факт, што спярша артыкул пад прозвішчам Сергей Шевчук быў змешчаны на адным з адыёзных інтэрнэт-сайтаў, сведчыць пра “заказны” характар матэрыялу. Можна меркаваць, што брудны артыкул неўзабаве будзе апублікаваны і ў іншых раённых газетах.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства