Студэнты Гродзенскага медкаледжа засталіся без жылля
https://spring96.org/be/news/49309
2012
2012-01-24T23:00:48+0300
2012-01-24T23:00:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У пачатку навучальнага года студэнтаў папярэдзілі пра гэта і дамовы на
пражыванне з імі заключылі толькі да 20 студзеня. Рамонт вырашылі рабіць
паэтапна, таму частка студэнтаў застанецца там жыць, а вось іншым у
новым семестры не пашанцавала. Нават зняць прыватнае жыллё цяпер
складана. У Гродне немагчыма зняць пакой з ложкам танней чым за 50
долараў, а кватэру — танней чым за 100 долараў, паведамляе regiony.by
Адміністрацыя
каледжа спрабуе знайсці вольныя месцы ў інтэрнатах прадпрыемстваў і дае
абвесткі пра арэнду жылля для студэнтаў на тэлебачанні.