viasna on patreon

У Гарадзенскай вобласці працягваецца знішчэнне дрэваў

2012 2012-01-24T19:32:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-les.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Гарадзеншчыне працягваецца працэс татальнага вынішчэння старых дрэваў вакол хрысціянскіх храмаў, а таксам абапал дарог. Такая практыка пачалася яшчэ за часам кіравання Гарадзенскім аблвыканкамам Уладзімірам Саўчанкам і працягваецца дагэтуль. У вёсках і мястэчках паслядоўна выразаюцца старыя прысады і нават цэлыя паркі. У выніку населеныя пункты істотна губляюць сваё аблічча. Можна прыгадаць такія мястэчкі як Любча (Наваградскі раён), Каменка (Шчучынскі раён), Дзярэчын (Зельвенскі раён), Лунна (Мастоўскі раён) і шматлікія іншыя.

Асаблівы вялікі маштаб выразанне дрэваў набыло пры аўтадарогах усёй вобласці, дзе фактычна цалком вынішчаюцца прыдарожныя лесапалосы. Пры тым у зімовы перыяд “голыя” дарогі становяцца асабліва небяспечнымі – пры завеях кіроўцы папросту губляюць арыентацыю на мясцовасці, бо дрэвы заўсёды служаць дадатковым арыенцірам. Апроч гэтага зімой дарогі без дрэваў абапал іх больш завейваюцца снегам і ад гэтага становяцца больш аварыйнымі. Акрамя ўсяго, дрэвы пры дарогах істотна змяншаюць шкоднае ўздзеянне аўтамабільных выкідаў на сельскагаспадарчыя пасевы.

Выразаюцца паўсюль дрэвы і вакол хрысціянскіх храмаў, прычым не толькі старыя, а ўвогуле ўсе дрэвы. Праваслаўныя і каталіцкія святары пры тым маўчаць. Характэрна, што абласныя і раённыя ўлады фактычна нічым не матывуюць свае варварскія дзеянні па татальным знішчэнні дрэваў. Пратэставыя галасы асобных жыхароў і грамадзянаў папросту ігнаруюцца, а экалагічных арганізацый альбо няма, альбо яны вельмі слабыя, каб супраціўляцца такім незразумелым дзеянням уладаў.        

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства