viasna on patreon

Падчас будаўнічых работ па вул. Чэхава ў Магілёве знайшлі чалавечыя парэшткі

2012 2012-01-24T17:28:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як высветлілася, будаўнікі закрынулі тэрыторыю былых могілак, якія ахоўваюцца заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Пракуратура Ленінскага раёна ўстанавіла, што ў выніку працаў аказаўся пашкоджаны культурны слой, за што кіраўнік будаўнічай арганізацыі атрымаў афіцыйнае папярэджанне, а будаўнічыя працы прыпыненыя.
Знойдзеныя чалавечыя парэшткі аказаліся старымі. Разам з імі былі знойдзены іншыя археалагічныя прадметы керамікі і шкляныя лякарныя бутэлькі.
У выніку кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі заключыла дамову з інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук на правядзенне археалагічных раскопак. Архелогі з МДУ імя Куляшова будуць праводзіць кантроль за гэтымі працамі. Знойдзеныя прадметы старыны плануецца размесціць у гарадскім Музеі гісторыі Магілёва.
Праваабаронца Ўладзімір Краўчанка лічыць, што мясцовыя чыноўнікі вельмі часта грэбаюць заканадаўства, бо на тым месцы, дзе нават калісьці знаходзіліся могілкі, будаваць нешта забаронена.
“У 1938 годзе было прынята пастанова аб пераносе сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў. Тады далі загад знішчыць могілкі, якія знаходзіліся ў межах горада. Жыхарам горада далі два тыдні на тое, каб перазахаваць парэшткі сваіх родных. Паспелі гэта зрабіць далёка не ўсе. Праз тэрыторыю могілак быў пракладзены сучасны пр-т Міру, а былы Кладбішчанскі завулак быў перайменаваны ў вул. Крыленка. Побач з ім і знаходзіцца вуліца Чэхава. Раён могілак пачалі забудоўваць дамамі”, - расказвае праваабаронца.
“Мы будзем сачыць за гэтай сітуацыяй і рэагаваць на яе ў выпадку неабходнасці, бо на гэтай тэрыторыі дазваляецца будаваць толькі паркі і скверы”, - гаворыць Уладзімір Краўчанка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства