Украінскія грамадзяне імкнуцца дапамагчы сваім землякам у Баранавічах
https://spring96.org/be/news/49294
2012
2012-01-24T16:21:16+0300
2012-01-24T16:21:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sciag_ukrainy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадзянін Украіны Канстанцін Хірылюк і яго сем аднавяскоўцаў з вёскі Выегошчы Камянец-Кашырскага раёна накіравалі зварот да амбасадара Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і дэпутата Валынскай абласной Рады Ігара Гузя, каб тыя аказалі дапамогу землякам у атрыманні месца пад помнік Тарасу Шаўчэнку ў Баранавічах і атрыманні імі памяшкання для ўкраінскай дыяспары “Кобзарь”.
На думку Хірылюка, дыяспары украінцаў ёсць ва ўсім свеце, і ім дапамагаюць. Што такое дапамога землякоў выегошчанскія украінцы адчулі пад час знаходжання ў Баранавіцкай гарадской бальніцы, куды трапілі пасля аўтааварыі 12 студзеня. Кожны дзень іх наведвалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Баранавічах.