viasna on patreon

Брэсцкія ўлады дазволілі адзін з трох пікетаў

2012 2012-01-24T16:15:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-saveckaja.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” атрымалі з мясцовага гарвыканкама адказ на свае заяўкі наконт пікетаў, запланаваных на 28 студзеня.

 

З адказаў вынікае, што гарвыканкам не дазволіў правядзення адзіночных пікетаў, заяўкі на якія падавалі Людміла Дзенісенка (гэтай акцыяй яна спрабавала пыцягнуць увагу да праблемы атрымання гарадской партыйнай суполкай юрыдычнага адрасу) і Лявонцій Чыпурных (ён такім чынам збіраўся выказаць пратэст супраць фальшавання адміністратыўнай справы з боку супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэмы).  Падставай для забароны абодвух пікетаў гарадскія ўлады палічылі той факт, што акцыі былі запланаваны ў не прызначаных для гэтых мэтаў месцах. 

 

Разам з тым, гарвыканкам даў дазвол на правядзенне на пляцоўцы ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў пікету, скіраванага для распаўсюду інфармацыі пра пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага стану працоўных. Ладзіць гэтую акцыю 28 студзеня таксама збіраюцца сябры партыі “Справядлівы свет”, а заяўка была накіравана ад імя старшыні абласной арганізацыі Леаніда Майструка. Адзінай ўмовай з боку ўладаў з’яўляецца заключэнне арганізатарамі пікета дамоваў з міліцыяй, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі яшчэ да пачатку акцыі. Аднак з такім патрабаваннем заяўнікі ня згодныя: па словах Леаніда Майструка, сябры партыі могуць самастойна забяспечыць ахову мерапрыемства і ўборку тэрыторыі пасля заканчэння пікета.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства