viasna on patreon

З вялікім болем і жалем мы даведаліся пра раптоўную і заўчасную смерць нашага калегі -- сябра Нарвежскага Хельсінкскага Камітэту Томаша Вацка, высакароднага чалавека і праваабаронцы.

2003 2003-06-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працуючы ў Нарвежскім Хельсінкскім камітэце, Томаш Вацка з’яўляўся нашым шчырым сябрам, надзейным партнёрам і дарадцам па шматлікіх праблемах, звязаных з правамі чалавека. Томаш Вацка прыкладаў шмат намаганьняў і душэўных сіл для захаваньня прыцыпаў правоў чалавека як найвышэйшай каштоўнасьці. Зусім нядаўна мы атрымалі ад Томаша ліст салідарнасьці ў падтрымку беларускіх недзяржаўных арганізацыяў, якія падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў. Ягоная прынцыповая пазіцыя заўсёды для нас з’яўлялася прыкладам адданасці ідэям змаганьня за агульнадэмакратычныя каштоўнасці.

На жаль, жыццёвы шлях гэтага маладога і энергічнага чалавека абарваўся вельмі рана, але ў нашай памяці Томаш Вацка назаўсёды застанецца шчырым, прыцыповым, здольным спачуваць і гатовым прыйсьці на дапамогу.

Шчырае спачуванне мы выказваем сям’і, родным і калегам Томаша.

10 чэрвеня 2003 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства