viasna on patreon

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказваюць падзяку грамадзянам за салідарнасць з праваабаронцам Алесем Бяляцкім

2012 2012-01-18T18:09:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/presucha-dapamoha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, выказваем словы глыбокай падзякі грамадзянам Беларусі, якія адгукнуліся на наш заклік праявіць салідарнасць са зняволеным старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім і дапамагчы сабраць сродкі, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму судом як “выплата шкоды, нанесенай злачынствам”.

24 лістапада 2011 г. суд Першамайскага раёна г. Мінска безпадстаўна прызнаў сродкі, накіраваныя Праваабарончаму цэнтру “Вясна” ў якасці дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага і асудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Мы падкрэсліваем, што распачатая 15 снежня кампанія па зборы грашовых сродкаў ставіць на мэце найхутчэйшае вызваленне Алеся Бяляцкага, альбо змену меры стрымання, альбо змякчэння надзвычай жорсткага прысуду.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заяўляюць, што патрэбная сума агульнымі намаганнямі сабраная. 18 студзеня жонка Алеся Бяляцкага, на рахунак якой 765 грамадзянаў з усёй Беларусі ўнеслі свае ахвяраванні, перавяла неабходную суму – 757 526 717 беларускіх рублёў – на рахунак Упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама для суда Першамайскага раёна. 

Гэтая дабрачынная акцыя  засведчыла, што беларускае грамадства здольнае праявіць салідарнасць, адстаяць справядлівасць у абароне незаконна асуджанага праваабаронцы, які не прызнаў сваёй віны ў інкрымінаваным яму злачынстве і настойвае на поўным апраўданні.

Гэтая салідарнасць скіраваная таксама на ўвесь беларускі праваабарончы рух, які дзесяткі гадоў у складаных умовах бароніць правы і свабоды грамадзянаў, паслядоўна адстойваючы агульначалавечыя каштоўнасці.

Разам - мы моцныя!

Алег Гулак

Інна Кулей

Барыс Звозскаў

Алена Танкачова

Жанна Літвіна

Сяргей Мацкевіч

Валянцін Стэфановіч

Аляксандр Мілінкевіч

Раіса Міхайлоўская

Таццяна Рэвяка

Алег Волчак

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства