Берасьце: актывіста судзяць за адмову ад дактыляскапіі
https://spring96.org/be/news/49162
2012
2012-01-18T15:15:20+0300
2012-01-18T15:15:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Берасьцейскага актывіста АГП, інжынэра-праграміста Сяргея Вельгаса будуць судзіць у Ленінскім райсудзе за адмову прайсьці дактыляскапію.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Аляксандар Міхайлоўскі. Ён апавёў, што Сяргей Вельгас адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў і на яго склалі пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі:
«Сяргей Міхайлоўскі лічыць зьнявагаю для сябе праходзіць гэтую працэдуру. Ён вельмі адукаваны чалавек, інжынэр-праграміст, мае навуковую ступень. Таму, калі міліцыянт Іваноў змушаў яго здаць адбіткі пальцаў, Сяргей адмовіўся, бо ня лічыць сябе якімсьці злачынцам. Ужо пасьля міліцыянты склалі на яго пратакол, што ён нібыта ім не падпарадкоўваўся», — кажа Аляксандар Міхайлоўскі.